Качанава — пра новыя правілы замены пашпартоў грамадзянам Беларусі: Гэта не жорсткая мера
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Калі грамадзянін Беларусі гатовы «жыць і працаваць на стварэнне дзеля будучыні краіны», то ён можа без праблем прыехаць у краіну з-за мяжы і атрымаць пашпарт. Пра гэта заявіла спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў інтэрв'ю Марату Маркаву на тэлеканале АНТ.

Наталья Кочанова во время интервью Марату Маркову на телеканале ОНТ. Скриншот видео
Наталля Качанава падчас інтэрв'ю Марату Маркаву на тэлеканале АНТ. Скрыншот відэа

«Гэта не нейкая жорсткая мера. Гэта рашэнне, якое прынятае ў нашай краіне. Мы жывём сваім жыццём па сваіх законах, са сваімі традыцыямі. Чаму хтосьці мусіць умешвацца ва ўнутраныя справы нашай краіны? Мы так вызначылі. Мы так вырашылі. Гэта нармальна», — заявіла Качанава.

Яна лічыць, што крытыка з боку краін Захаду і праваабарончых арганізацый «консульскага ўказа» Лукашэнкі — чаканая з’ява: «Ну трэба ж за нешта крытыкаваць тую краіну, якую ў прынцыпе крытыкаваць няма за што, па вялікім рахунку. Таму я да гэтага стаўлюся вельмі спакойна».

Спікер верхняй палаты парламента ўпэўненая, што праблем з атрыманнем пашпарта ў беларусаў, якія з’ехалі, няма.

«Калі ты хочаш мець дачыненне да гэтай краіны, прыедзь і атрымай дакумент, хто табе перашкаджае?» — задала рытарычнае пытанне Качанава.

Яна нагадала, што ў Беларусі працуе камісія па вяртанні ў Беларусь: «Калі ласка, прыязджайце. У нас сёння працуе камісія. Скажыце, дзе яшчэ, у якой краіне такое ёсць?»

Нагадаем, з 7 верасня афіцыйна набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа.

У Еўрасаюзе асудзілі новы закон і паабяцалі вывучыць «практычныя наступствы» ад яго прыняцця для грамадзян Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі ЕС.

У Дзярждэпартаменце ЗША назвалі ўказ Лукашэнкі «апошнім у доўгай чарадзе цынічных адмоваў беларускага рэжыму ад сваіх асноўных абавязанняў перад сваім народам» і збіраюцца абмеркаваць з саюзнікамі і дэмсіламі, чым можна дапамагчы беларусам, якія з’ехалі ад рэпрэсій.

Чытайце таксама